BE RU EN

У што Таракан ператварыў суды?

  • 13.07.2021, 18:56

Мужчына, які зняў НЗ з батутам ў Александрыі, атрымаў сем дзён арышту.

13 ліпеня суд Шклоўскага раёна прызначыў сем дзён арышту прадпрымальніку Паўлу Пятроўскаму, які зняў на відэа, як вецер знёс батут падчас свята ў Александрыі, піша Беларуская служба «Радыё Свабода».

Мужчыну прызналі вінаватым у распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозку з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі.

Пятроўскі прыехаў у Александрыю з Берасця. На свяце ён гандляваў сваімі таварамі, як прадпрымальнік. Яму 42 гады, жанаты, выхоўвае двух маленькіх дзяцей: аднаму тры гады, другому дзесяць месяцаў.

Паводле звестак Беларускай службы "Радыё Свабода", Паўла затрымалі 10 ліпеня супрацоўнікі КДБ. Да суда ён знаходзіўся ў ІЧУ.

Нагадаем, 10 ліпеня на свяце «Александрыя збірае сяброў» здарылася НЗ: моцны вецер падняў у паветра батут, на якім скакалі дзеці. Пацярпелі сем чалавек. Адну з дзяўчынак з падазрэннем на пералом адправілі ў Магілёў для праходжання кампутарнай тамаграфіі. Стан астатніх медыкі ацанілі, як прымальны.

Апошнія навіны