BE RU EN

Французскі кінатэатр трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса

  • 13.07.2021, 19:37

У ім дэманстраваліся першыя кінафільмы братоў Люм'ер.

Кінатэатр Эдэм на поўдні Францыі патрапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса, як самы стары дзейны кінатэатр у свеце. Пра гэта 13 ліпеня паведаміў Francetvinfo.

«У выніку больш чым двух гадоў даследаванняў гэта адміністрацыйная справа знайшла сваю ўзнагароду», - заявіў Мішэль Карніль, кіраўнік асацыяцыі Les lumieres de l'Eden, які займаецца захаваннем і папулярызацыяй кінатэатра.

Эдэм адкрыўся 15 чэрвеня 1889 года ў невялікім міжземнаморскім порце Ла-Сьёта. На першым часе кінатэатр прымаў тэатральныя паказы, канцэрты і нават матчы па боксе і грэка-рымскай барацьбе.

ФОТА: TWITTER.COM/VINCENTLAMBE1
ФОТА: TWITTER.COM/VINCENTLAMBE1
ФОТА: TWITTER.COM/VINCENTLAMBE1

Апошнія навіны