Лукашэнка зняў Шэймана з пасады свайго прадстаўніка ў Гарадзенскай вобласці
- 21.07.2021, 21:50
Сваім прадстаўнікам у Гарадзенскай вобласці самазванец прызначыў Вальфовіча.
Лукашэнка прызначыў дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіча сваім упаўнаважаным прадстаўніком у Гарадзенскай вобласці. Адпаведны ўказ самазванец падпісаў 21 ліпеня.
Віктар Шэйман вызвалены ад выканання адпаведных абавязкаў. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое таксама сёння падпісаў Лукашэнка.
Гэта ўжо другое прызначэнне прадстаўніка сілавых ведамстваў у Гарадзенскую вобласць. Раней памочнікам - інспектарам у Гарадзенскай вобласці быў прызначаны экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў.