BE RU EN

Санкт-Пецярбургу прадказалі знішчэнне праз патоп

  • 27.07.2021, 21:19

У зоне рызыкі апынуўся і Архангельск.

Расейскія кліматолагі прадказалі затапленне двух гарадоў праз глабальнае пацяпленне. У зоне рызыкі з прычыны імклівай змены клімату апынуліся Санкт-Пецярбург і Архангельск, паведамляе URA.RU.

Дырэктар праграмы «Клімат і энэргетыка» Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) у Расеі Аляксей Какорын падзяліўся меркаваннем, што змяненне ўзроўню вады ў Сусветным акіяне ў наступным стагоддзі пагражае знішчэннем буйных гарадоў краіны.

«Праблема XXII стагоддзя - пад'ём вады ў Сусветным акіяне. Паводле найгоршых ацэнак, на пяць метраў. Пытанне, як захаваць гістарычную спадчыну, узнікне для Пецярбурга і Архангельска», - заявіў Какорын.

Вядучы навуковы супрацоўнік, спецыяліст у прыродных катастрофах РАН Аляксей Карнавухаў заўважыў, што праблем атрымаецца пазбегнуць, калі зрабіць усе магчымыя намаганні ў скарачэнні выкідаў парніковых газаў для барацьбы з глабальным пацяпленнем.

«У нас ужо ёсць два рэгіёны ў Расеі, дзе паводкі рэгулярна паўтараюцца - Паўночны Каўказ, на які ўплывае размяшчэнне гор, і Далёкі Усход, які зазнаў іх праз зрушэнне мусонных дажджоў», - звярнуў увагу кліматолаг.

Апошнія навіны