Кіберпартызаны ўзламалі сістэму відэаназірання ІЧУ на Акрэсціна
- 30.07.2021, 20:44
Усе карнікі будуць устаноўлены, - заявілі хакеры-патрыёты.
Узламаная сістэма назірання відэакамер ІЧУ на Акрэсціна.
«Вы спадзяваліся, што можна забіваць, катаваць і калечыць нашых людзей беспакарана? Думалі, вас не выдасць дыктатар і балаклава? «Супраціў» кажа вам, што вашы ўнутраныя сістэмы ўжо не такія і ўнутраныя, і за свае злачынствы вы станеце перад судом у новай Беларусі. Усе будуць устаноўленыя - па падраздзяленнях, па хвілінах, па імёнах.
ІЧУ «Акрэсціна» будзе адным з першых аб'ектаў муры якога абрынуцца ў недалёкай будучыні. Беларускі Асвенцым стане музеем, у якім будуць дакументаваны ўсе жудасныя злачынствы рэжыму супраць уласнага народа.
Аперацыя «Гарачыня» працягваецца», - паведамляюць кіберпартызаны.