BE RU EN

ЕЗ анансаваў новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 30.07.2021, 20:43

Еўразвяз заклікаў таракана не выкарыстоўваць мігрантаў у палітычных мэтах.

Еўрапейскі звяз асудзіў улады Беларусі за выкарыстанне мігрантаў у палітычных мэтах, прыраўняўшы гэтыя дзеянні да злачынства гандлю людзьмі, і гатовы ўводзіць санкцыі ў дачыненні да датычных да гэтага, паведамляе interfax.by.

«Інструменталізацыя мігрантаў і ўцекачоў зусім недапушчальная, - заявіў у пятніцу кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль. - Выкарыстанне людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, для дасягнення палітычных мэтаў парушае фундаментальныя еўрапейскія каштоўнасці і прынцыпы».

Барэль заявіў, што ЕЗ «разгледзіць магчымасць абмежавальных захадаў, накіраваных супраць тых, хто займаецца кантрабандай мігрантаў, парушаючы правы чалавека, ці хто як-небудзь інакш датычны да гандлю людзьмі».

ЕЗ і яго дзяржавы-сябры, пацвердзіў ён, поўныя рашучасці эфектыўна кіраваць міграцыйнымі плынямі для абароны знешніх межаў ЕЗ.

«Асобы, якія не маюць права знаходзіцца ў ЕЗ, павінны быць вернутыя, - падкрэсліў ён. - У гэтым кантэксце ЕЗ і яго дзяржавы-сябры прымуць усе неабходныя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам ЕЗ і міжнародным правам».

Барэль нагадаў, што Брусэль і краіны ЕЗ ужо аказваюць дапамогу хаўруснікам (перш за ўсё Літве - заўв.), разгарнуўшы там сілы і сродкі свайго памежнага агенцтва FRONTEX, і будуць узмацняць яе.

Разам з гэтым, ЕЗ будзе працягваць узгодненую ў ім палітыку развязання праблемы знешняй міграцыі. Між іншым, вяртанне мігрантаў, «у тым ліку праз дыялог і партнёрства з краінамі паходжання і транзіту».

Апошнія навіны