BE RU EN

Сёння Італія і Гішпанія згуляюць у паўфінале Еўра-2020

  • 6.07.2021, 20:37

Матч пачнецца а 22:00 паводле беларускага часу.

Сёння адбудзецца паўфінал Еўра-2020 Італія - Гішпанія.

Паядынак пройдзе ў Лондане на стадыёне «Уэмблі» і пачнецца а 22:00 паводле беларускага часу.

Пераможца гэтага матчу згуляе ў фінале Еўра-2020 з трыўмфатарам другога паўфіналу, матчу Англія - Данія, які адбудзецца заўтра.

Італія не траціла балы на Еўра-2020. На шляху да паўфіналу яна выйграла ўсе тры матчы ў групе С, абышла Аўстрыю ў 1/8 фіналу (2: 1 у экстра-таймах) і Бэльгію ў 1/4 (2:1).

Гішпанія выйшла ў паўфінал, заняўшы другое месца ў групе Е (дзве нічые, адна перамога), падолеўшы ў 1/8 Харватыю (3:5 на экстра-таймах) і Швейцарыю ў 1/4 (1:1 у асноўны час, перамога ў серыі пенальці).

Апошнія навіны