BE RU EN

Кіраўнік МЗС Літвы абмеркаваў міграцыйны крызіс з ірацкім калегам

  • 8.07.2021, 20:40

Раней сваю падтрымку Літве ў гэтым пытанні выказала Турцыя.

8 ліпеня міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс правёў тэлефонную размову са сваім ірацкім калегам Фуадам Хусэйнам. Размова адбылася ў рамках падрыхтоўкі да візіту літоўскага міністра ў Ірак, паведамляе прэс-служба МЗС Літвы.

«Падчас размовы была дасягнутая дамоўленасць аб пошуку магчымасцей супрацоўніцтва ў сферы нелегальнай міграцыі, бо міграцыйная плынь ірацкіх грамадзян праз літоўска-беларускую мяжу значна павялічылася», - гаворыцца ў паведамленні.

Міністры пагадзіліся працягнуць абмеркаванне ў Багдадзе.

Апошнія навіны