BE RU EN

Дзмітрый Гордан адказаў Лукашэнку: Чуеце, гадзіннік цікае?

  • 10.08.2021, 9:10

Украінскі журналіст «распляжыў» дыктатара.

Вядомы ўкраінскі журналіст, заснавальнік інтэрнэт-выдання «Гордан» Зміцер Гордан запісаў відэадказ Лукашэнку, які напярэдадні абразіў журналіста:

Калі пасля выбараў, у якіх вы гучна саступілі, вы пачалі вычвараць з уласным народам немаведама што, ува мне ўскіпела абурэнне. Немагчыма было глядзець на гэтыя здзекі!

Я не думаў, што вы пратрымаецеся год. Я думаў, што вас змятуць, знясуць.

Я спадзяюся, што вы яшчэ нядоўга будзеце кіраўніком Беларусі. Я спадзяюся, што надыдзе той момант, калі выдатны беларускі народ адсвяткуе пазбаўленне ад вас, ад вашага дэспатызму. Вы сапраўдны дэспат, вы сапраўдны разбойнік, бо не можа ў XXI стагоддзі лідар дзяржавы вычвараць такое з уласнымі людзьмі.

Я праслухаў вашу прамову. Вядома, мне спадабалася, што вы ўспомнілі мяне, назвалі мярзотнікам. Пачуць такое слова з вуснаў чалавека, нелегітымнага з усіх бакоў, які трапляе пад санкцыі вядучых заходніх краін і нянавісць уласнага народу, вялікі гонар.

Ведаеце, я памятаю, як мы з вамі развітваліся. Напрыканцы вы падарылі мне выдатную беларускую зуброўкі, гарэлку, цукеркі... Цукеркі я з’еў, прызнаюся шчыра. Зуброўку і гарэлку выпіў, але ў мяне застаўся падораны вамі прэзідэнцкі "Беларускі бальзам". Паколькі вашы словы, што я - мярзотнік, былі мне, як бальзам на душу, я вып'ю "Беларускага бальзаму". Я хачу выпіць за тое, каб цудоўны народ брацкай Беларусі хутчэй стаў сапраўды свабодным, каб да ўлады прыйшлі людзі, якія будуць любіць свой народ. Беларусы, за вас!

Ну і напрыканцы. Вядома ж, гэта невыпадкова, што я звяртаюся да вас у футболцы такога [бел-чырвонага] колеру. Ну і каб падсаладзіць маё жыццё пасля шклянкі "Беларускага бальзаму", я цяпер з'ем выдатны зефір "Гордан", які я выпускаю. І, вядома ж, колеры ўпакоўкі гэтага зефіру таксама сімвалічныя.

Цік-так, цік-так. Чуеце, гадзіннік цікае? Ваш гадзіннік.

Апошнія навіны