BE RU EN

Польшча ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю

  • 11.08.2021, 20:50

Сёлета на беларускім участку мяжы ўжо затрыманы 871 нелегальны мігрант.

Польшча ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю праз павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў.

Пра гэта заявіў журналістам у сераду прэс-сакратар урада краіны Петр Мюлер.

Апошнім часам польскія памежнікі адзначаюць, што наплыў нелегальных мігрантаў з Беларуссю павялічыўся ў некалькі разоў. Паводле іх звестак, сёлета на беларускім участку мяжы ўжо затрыманы 871 нелегальны мігрант. За ўвесь мінулы год іх было 122.

- Калі гаворка ідзе пра мяжу з Беларуссю, то там робяцца дзеянні, каб засцерагчы гэтую мяжу мацней, чым раней, бо там з'яўляюцца тэндэнцыі, калі гаворка ідзе пра пераход мяжы, якіх раней не назіралася, - сказаў Мюлер. - У сувязі з гэтым фактычна была прынятая пастанова, каб узмацніць мяжу з Беларуссю.

Пры гэтым Мюлер заявіў, што не ў курсе, ці будзе Польшча будаваць плот уздоўж мяжы з Беларуссю па прыкладзе Літвы.

- Мне невядома, каб такое рашэнне было прынятае, - сказаў ён.

Апошнія навіны