Дзмітрый Гардон: Канец у Лукашэнкі будзе сумным
- 11.08.2021, 21:15
Беларускі дыктатар з’ехаў з глузду і выглядае як загнаны звер.
Украінскі журналіст Дзмітрый Гардон уважае, што Лукашэнка зусім звар’яцеў, што пацвердзілі яго заявы падчас вялікай прэс-канферэнцыі.
Пра гэта ён сказаў на тэлеканале «Украина 24».
«Чалавек, які стаў катам уласнага народа, дэспатам... Я яго называў разбойнікам - гэта дакладнае вызначэнне, таму што тое, што ён робіць са сваім народам у 21 стагоддзі, тыя здзекі, які ён вытварае - гэта кашмар. Мілыя, добрыя беларусы, якія ў жыцці мухі не пакрыўдзяць, і такое з імі робяць», - сказаў ён.
Гардон уважае, што палемізаваць з Лукашэнкам няма сэнсу, бо той «з’ехаў з глузду».
«Гэта наогул «поўны наперад». Кукуха паляцела, відавочна. ...> Далей казаць няма пра што. Шкада толькі беларусаў - яго не шкада, канец у яго будзе сумным», - сказаў журналіст.
З яго слоў, апошнім часам Лукашэнка выглядае як загнаны звер.