Навукоўцы: Матэматычныя здольнасці звязаны з «пачуццём ліку»
- 12.08.2021, 19:16
Атрыманыя веды дазволяць дапамагчы школьнікам асвойваць матэматыку.
Навукоўцы з Белгарадскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта, даследуючы мазгавую актыўнасць, вывучаюць фактары, якія ўплываюць на матэматычныя здольнасці чалавека. Атрыманыя веды дазволяць дапамагчы школьнікам асвойваць матэматыку.
Супрацоўнікі Цэнтра кагнітыўных нейранавук і нейратэхналогій НДУ «БелГУ» і псіхалагічнага інстытута РАА грунтуюцца на даследаванні пачуцця, якое ўласціва некаторым жывёлам і чалавеку. Як піша РІА Новости, гэта несімвалічнае пачуццё колькасці, што характарызуецца здольнасцю ацэньваць колькасць аб'ектаў навакольнага свету, не падлічваючы іх. Яно дапамагае чалавеку, напрыклад, выбраць больш кароткую чаргу ў краме ці ўзяць больш вялікую жменю цукерак.
Людзі да таго ж валодаюць і сімвалічным пачуццём колькасці. Яно звязана з выкарыстаннем матэматычных знакаў. Здольнасць карыстацца лічбамі актыўна развіваецца ў дзяцей, калі яны пачынаюць вучыць матэматыку. У працэсе сталення ўсё часцей выкарыстоўваюцца менавіта знакі для ацэнкі колькасці. Але, як лічаць навукоўцы, паспяховасць у матэматыцы вызначае ўсё ж несімвалічнае пачуццё колькасці.
Кіраўніца гранта РФФД па тэме «Кагнітыўныя і псіхафізіалагічныя механізмы пачуцця ліку» Марына Лабаскова адзначае, што даследчыкам цікавыя механізмы працы несімвалічнага пачуцця колькасці. Яны імкнуцца знайсці тыя ўчасткі мозгу, якія адказваюць за сістэму прыблізнай ацэнкі колькасці. Плануецца ацаніць удзел кожнага ўчастка ў ажыццяўленні гэтай здольнасці ў розных умовах.
Цяпер даследчыкі збіраюць нейрафізіялагічныя звесткі з дапамогай 64-х канальнай ЭЭГ-сістэмы. Эксперыменты праводзяцца ў Навукова-праектным цэнтры кагнітыўных нейранавук і нейротэхналогій НДУ «БелГУ». Асноўнымі ўдзельнікамі даследавання сталі падлеткі ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў. Атрыманыя звесткі аб працы іх мозгу прааналізуюць і сістэматызуюць у найбліжэйшыя месяцы.
Даследнікі лічаць, што вывучэнне пачуцця колькасці з ужываннем сучасных метадаў дасць магчымасць атрымаць веды, якія палегчаць навучанне матэматыцы, асабліва дзецям з дыскалькуліей - парушэннем асваення арыфметыкі.