BE RU EN

У санаторыі пад Смаргонню ў дзяцей выявілі каранавірус

  • 12.08.2021, 21:01

Хварэюць і дарослыя.

У аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» пад Смаргонню дзеці і дарослыя заразіліся каранавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Медыкі пратэставалі не толькі тых, хто захварэў, але і тых, хто з імі кантактаваў.

Хвароба ў большасці праходзіць бессімптомна. Дзеці і дарослыя атрымліваюць лячэнне і медычную дапамогу. Колькасць хворых не паведамляецца.

Апошнія навіны