Навукоўцы: людзі, што перахварэлі на COVID-19, становяцца менш адчувальнымі да холаду і болю
- 12.08.2021, 21:47
Нечаканае наступства выявілі навукоўцы Апалачскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Нечаканае наступства каранавіруснай інфекцыі выявілі навукоўцы Аппалачскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ЗША, Паўночная Караліна). Даследнікі вывучылі ўплыў перанесенага ковіда на сімпатычную нервовую сістэму. Пра падрабязнасці і вынікі эксперыменту распавядае «Медицина и Наука».
У эксперыменце ўзялі ўдзел 16 добраахвотнікаў, якія перанеслі ў лёгкай форме ковід і 14 чалавек, якія не хварэлі COVID-19. Усе гэтыя людзі былі ва ўзросце 21-22 гадоў.
Падыспытных тэставалі, каб вызначыць узровень болевага парога. Ім ужыўлялі электроды ў вобласць малагалёначнага нерва і падскурна і на некалькі хвілін апускалі пальцы іх рук у ледзяную ваду. Такі спосаб завецца «ігольчастая электраміяграфія», ён выкарыстоўваецца для вымярэння электрычнай актыўнасці цягліц і хуткасці праходжання нервовых імпульсаў.
Выявілася, што тыя, хто перанёс ковід, дэманструюць значнае зніжэнне рэакцыі на холад. Успрымальнасць тых, хто перанёс каранавірусную інфекцыю, да болю таксама была нашмат слабейшай у параўнанні з добраахвотнікамі з кантрольнай групы, якая паказала, як адзначаюць даследчыкі, «бурную рэакцыю».