«Ужо набалела!»: Вяскоўцы выклікалі на дыван слуцкіх уладаў
- 13.08.2021, 18:50
Лукашысты стаялі апусціўшы галовы.
7 гадоў жыхары вуліцы Садовай у вёсцы Селішча, што пад Слуцкам, скардзяцца сельскай уладзе і «дэпутатам», пішуць у райвыканкам і ў СМІ, што задыхаюцца ад пылу ў прамым сэнсе гэтага слова, піша kurjer.info.
Цяжкая тэхніка, самазвалы, трактары рухаюцца па вуліцы, пакрытай пясчана-грунтавой сумессю, з раніцы да трох гадзін ночы. Клубы пылу вісяць у паветры і абсоўваюцца на ўсё ў акрузе.
У сераду, 11 жніўня, да жыхароў вёскі Селішча прыехалі кіраўнікі рознага ўзроўню. Паведамляецца, што на сустрэчу прыйшлі жыхары з усёй вёскі.
Як праходзіла эмацыйная сустрэча жыхароў вёскі Селішча з прадстаўнікамі слуцкіх уладаў глядзіце ў відэа: