Відэахіт: Малады мядзведзь спрабуе злавіць сцяг гольф-клуба
- 13.08.2021, 19:07
Мядзведзь, які грае са сцягам, стаў сапраўднай зоркай Сеціва.
Работнік гольф-клуба з Паўночнай Караліны (ЗША) упэўнены, што яму вельмі пашанцавала захаваць дзіўны момант, піша 120.su.
Калі на поле з'явілася мядзведзіца з патомствам, мужчына вырашыў зняць звяроў на відэа, у спадзеве, што яны зробяць штосьці пацешнае. Надзеі цалкам апраўдаліся, бо адзін з юных мядзведзяў палічыў сцяг, што тырчаў з зямлі, самай найлепшай у свеце цацкай.
Цяпер гледачам толькі і застаецца, што смяяцца з медзведзяняці, якія спрабаваў злавіць сцяг, які раз-пораз спружыніў назад увысь.