BE RU EN

Пенсіянерка з Бабруйска: Я кожны дзень праклінаю цябе, Лукашэнка

  • 13.08.2021, 20:10

Беларуска эмацыйна выказалася пра сітуацыю ў краіне.

Жыхарка Бабруйска адправіла ліст хунце з просьбай адказаць на важныя пытанні звязаныя з каласальнымі тарыфамі за камуналку, з падробліваннем дакументаў аб зруйнаванні дома і ігнараванне капітальнага рамонту, а таксама з пенсіяй, якая стаіць на месцы ў параўнанні з сённяшнімі коштамі на «жыццё». У адказ атрымала адпіску.

Эмацыйны зварот гэтай пенсіянеркі з Бабруйска апублікаваў тэлеграм-канал «Страна для жизни»:

«Мне вельмі хочацца верыць, што ва ўрадзе засталіся яшчэ спецыялісты, што разумеюць у падліку тарыфаў. Я хачу атрымаць канкрэтныя адказы, а не адпіскі! З жабрацкіх беларусаў здзіраюць апошняе!

Лукашэнка, ты карупцыю ўзначаліў! Ты самы буйны карупцыянер са сваёй сямейкай. Дык можа годзе?!

Запомні: людскія праклёны табе дарма не пройдуць. Я кожны дзень плачу і праклінаю цябе, Лукашэнка. Ты сумленных людзей пасадзіў у турму, а злодзеі і забойцы - на волі».

Апошнія навіны