Reuters: Талібы распрацавалі новую сістэму кіравання Афганістанам
- 21.08.2021, 10:18
Яна будзе прадстаўлена ў найбліжэйшыя тыдні.
Чальцы радыкальнага руху «Талібан» рыхтуюцца прадставіць новую сістэму кіравання Аўганістанам у найбліжэйшыя тыдні, паведамляе агенцтва піша Reuters.
Гэтымі пытаннямі займаюцца экспэрты ў юрыдычнай і рэлігійнай сферах, а таксама спецыялісты ў галіне міжнародных стасункаў, паведаміла крыніца агенцтва.
Кіраўнік палітычнага офіса «Талібан» мула Абдул Гані Барадар у суботу прыбыў у Кабул на перамовы аб стварэнні ўрада. У планах у яго правесці сустрэчы аб пытаннях стварэння інклюзіўнага ўрада. Мяркуецца, што ў іх будуць удзельнічаць палітыкі, якія не ўваходзяць у склад будучага ўраду.
Талібы ўсталявалі кантроль амаль над усёй тэрыторыяй Афганістана. Непадкантрольнай ім застаецца правінцыяй Панджшэр на паўночны ўсход ад Кабула.
Віцэ-прэзідэнт Амрулла Салех абвясціў сябе часовым кіраўніком дзяржавы і спрабуе арганізаваць супраціў талібам у раёнах на поўнач ад афганскай сталіцы.