Памёр працоўны кавальскага цэха МТЗ, які трапіў пад прэс
- 21.08.2021, 10:45
Майстру было 36 гадоў.
Працоўнага заціснула паміж сценкамі барабана здраблення ў кавальскім цэху Менскага трактарнага завода. Ён загінуў, паведамляе прэс-служба МНС.
20 жніўня а 16.28 у МНС паступіла паведамленне, што паміж сценкамі барабана здраблення ў кавальскім цэху МТЗ у Менску заціснула мужчыну.
Ратавальнікі выцягнулі з барабана цела 36-гадовага мужчыны.
«Прычына інцыдэнту - парушэнне правілаў бяспекі загінулым», - гаворыцца ў паведамленні МНС.
Як паведамляе тэлеграм-канал БАР (Беларускае аб'яднанне рабочых), загінулы займаў пасаду майстра кавальскага цэха тэрмічнага ўчастка.
«У выніку здарэння загінуў Аляксандр Трушчанка 1985 года нараджэння. Ён займаў пасаду майстра кавальскага цэха тэрмічнага ўчастка», - паведаміў тэлеграм-канал.