У Паўночнай Карэі забаранілі абмяркоўваць здароўе і вонкавы выгляд схуднелага Кім Чэн Ына
- 21.08.2021, 11:42
Дыктатар схуднеў і тыднямі не з'яўляецца на публіцы.
Грамадзянам Паўночнай Карэі забаранілі абмяркоўваць здароўе і вонкавы выгляд нацыянальнага лідара Кім Чэн Ына пасля ягонага схудннення. Пра гэта паведаміла радыёстанцыя Radio Free Asia 18 жніўня са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Улады КНДР кажуць, што Кім Чэн Ын страціў вагу з-за таго, што ён разам са сваімі грамадзянамі пакутуе ад хранічнага пагаршэння харчовай бяспекі падчас эпідэміі каранавіруса.
Паўночнакарэйскі лідар "пакутуе на смаоце дзеля краіны і людзей, якія знаходзяцца ў крызіснай сітуацыі", распавялі крыніцы. Пры гэтым, некаторыя грамадзяне КНДР пагадзіліся, што схудненне ідзе на карысць кіраўніку дзяржавы, а больш небяспечнай для яго здароўя была ранейшая форма.
Мясцовыя дазорцы падраздзялення папярэдзілі людзей, каб яны не пляткарылі пра здароўе лідара, паведаміла іншая крыніца з горада Сарывон на поўдзень ад Пхеньяна. Ён, з іх слоў, схуднеў "праз цяжар дзяржаўных спраў". Але падазрэнні грамадскасці ў тым, што ў яго праблемы са здароўем, не цішэюць, дадаў ён.
Падчас панавання Кім Ір Сэна (дзеда Кім Чэн Ына) ці Кім Чэн Іра (бацькі) было неймаверна, каб людзі так адкрыта абмяркоўвалі здароўе лідара, сказала яшчэ адная крыніца. У некаторых выпадках чалавека, які распавядаў пра праблемы са здароўем лідара, везлі разам з сям'ёй у турму, сказаў ён.
Дзяржаўная тэлевізія Паўночнай Карэі паказвала сюжэт, у якім жыхары краіны прызнаюць відавочную страту вагі лідарам Кім Чэн Ынам і ад гэтага "забітыя горам".
Кантэкст:
Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын з'явіўся на публіцы 4 чэрвеня пасля працяглага перапынку. У гэты дзень ён правёў пасяджэнне палітбюро 8-га Цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі. Yonhap 31 траўня, спасылаючыся на міністэрства аб'яднання, паведамляла, што Кім Чэн Ын не з'яўляўся на публіцы з 6 траўня.
Прэс-сакратар міністэрства Лі Чон Чжу тады казаў, што гэта самы працяглы перыяд, калі не было паведамленняў пра грамадскую дзейнасць Кім Чэн Ына.
Летась у траўні яго адсутнасць доўжылася тры тыдні.
Некалькі таблоідаў (амерыканскі The New York Post, а таксама брытанскія The Daily Mail і Express) са спасылкай на публікацыі ў кітайскай сацыяльнай сетцы Weibo напісалі, што Кім Чэн Ын памёр - быццам бы ад ускладненняў пасля аперацыі на сэрцы. Іншыя СМІ пісалі, што кіраўнік КНДР знаходзіцца ў коме. Аднак гэтая інфармацыя так і не пацвердзілася.
Амерыканскі сайт NK News, які маніторыць сітуацыю ў Паўночнай Карэі, пісаў, што раней толькі двойчы - у 2001-м і 2018 гадах - Кім Чэн Ын так надоўга знікаў з публічнай палітыкі.