BE RU EN

У акупаваным Крыме актывізаваліся небяспечныя кузуркі

  • 21.08.2021, 12:15

Спецыялісты звязваюць гэта са змяненнем кліматычных умоў.

На тэрыторыі акупаванага Крыма цяпер назіраецца высокая ступень актывізацыі кляшчоў. Пра гэта піша сайт АРК са спасылкай на звесткі так званай «управы Расспажыўнагляду».

Адзначаецца, што з пачатку года спецыялісты зафіксавалі 15 выпадкаў захворвання іксодавым клешчавым барэліёзам. Зараз жа кляшчы знаходзяцца на піку актыўнасці. Гэтаму спрыяе летняе надвор'е.

Раней ужо паведамлялася аб нашэсці на паўвыспу Крым божых каровак, камароў і машкары. Навукоўцы ўсё гэта звязваюць са зменай кліматычных умоў.

Акрамя іншага, вясной гаварылася аб нашэсці саранчы, якая можа знішчыць пасевы і сады.

Апошнія навіны