BE RU EN

Самыя эфектыўныя санкцыі ўводзіць супраць сябе... Лукашэнка

  • 21.08.2021, 21:52

Каб перамагчы, страйкаваць давядзецца і прыватным кампаніям.

«Прадаўжаем спіс кампаній з замежнымі ўладальнікамі, якія трапілі пад пагрозу. Першую частку мы публікавалі тут», - піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Учора ўладальнік сеткі крам «Марцін» (36 аб'ектаў у 18 гарадах) літовец Марцінкявічус заявіў аб тым, што прыход у Беларусь быў памылкай. Гэтая кампанія таксама трапіла ў чорны спіс.

У першай частцы мы казалі пра вялікую частку фармкампанія. Многія з іх належаць Скаромніку, які ўваходзіў у топ-100 паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі паводле версіі «Ежедневника».

Яшчэ адной кампаніяй у спісе з'яўляецца ІГСУП «Медысфера», якая з'яўляецца манапалістам у сферы продажу апаратаў МРТ. Дырэктар кампаніі Ранчынскі праходзіў паводле справы акадэміка Бялецкага як хабарадавальнік і атрымаў два гады хіміі.

Акрамя таго, у спісе:

ЗПУП «Вланпак» - актыў Coca-Cola, кампанія вырабляе сокі і нектары «Добры», Magic, Joy.

ЗУНПП «Самсолюшнс» - IT-кампанія, якая кантралюецца Андрэем Бахірэвым.

«СофтЭфІкс Дэв» - яшчэ адны праграмісты з ПВТ.

ЗТАА «Тэлко» - фінская кампанія-дыстрыб'ютар пластмас, хімікатаў і змазачных матэрыялаў.

ТУП «Боненкамп» - пастаўшчык шын з нямецкімі каранямі

«ВМГ Індустры» (Магілёў) - адзін з найбуйнейшых вытворцаў корпуснай мэблі з літоўскімі каранямі.

«Мебелаін» - яшчэ адна кампанія вытворчасці мэблі з літоўскімі каранямі.

ЗАТ «Інвалюкс» - таксама вытворца мэблі.

ТАА «Дэлком40» - вытворца мэблі з польскімі каранямі.

ТАА «БРВ-Брэст» - мэблевы брэнд Black Red White, таксама Польшча.

ЗПУП «Дэкора Іст» - вытворчасць аздобных матэрыялаў, Польшча.

ТАА «КАН-тэрм Бел» - інжынерная сантэхніка, Польшча.

ЗП «Інка-фуд» - вытворчасць прадуктаў з мяса з польскімі каранямі.

«Белтэктс Оптыкс» (Ліда) - адна з вядучых кампаній у вытворчасці аптычных прыбораў цывільнага прызначэння, таксама з літоўскімі каранямі.

ТАА «Аўтаідэя» (Менск) - дылер BMW і Mini, карані ў Літве.

ТАА «Авталюкс» - сетка СТА па ўсёй Беларусі.

«ДАЮС БелАгроБалтік» (Магілёў, Берасце, Смаргонь) - дылер сусветных брэндаў сельскагаспадарчай тэхнікі, літоўскія карані.

ААТ «Вінктэх ЛТ» - адзін з лідараў у продажы дэталяў для вытворчасці вокнаў і дзвярэй. Таксама літоўскія карані.

ЗТАА «Профілі вокс» - вытворчасць пластмасавых вырабаў для будаўніцтва.

СТАА «ДПА» - латвійская кампанія, якая прадастаўляе шырокі спектр IT-развязанняў і паслуг, залаты партнёр Microsoft.

ТАА «Флорэнс Компані» - выконваюць генпадрадную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь, Расеі і Казахстане.

ТАА «Інвестыцыйная кампанія «Стратэг» - група кампаній, якая займаецца здачай у арэнду памяшканняў, прадстаўленая ў Расеі, Латвіі, Вялікабрытаніі.

ЗПУП «Актыў шуз» - вытворца вайсковага, турыстычнага, паляўнічага абутку.

ЗПУП «Зіп24» - вытворца халадзільнага абсталявання з літоўскімі каранямі.

ЗТАА «Продэксім» - перапрацоўка і кансерваванне рыбы.

ТАА «Мадэрн-Экспа» - украінская кампанія вытворчасці мэблі, якая працуе ў 70 краінах свету.

ЗТАА «Рыва зварка» - усё для зваркі, рэзкі і апрацоўкі металу, Польшча.

ЗТПУП «Холадінтэрнэшнл Плюс» - халадзільнае абсталяванне.

«Інтэрмік» - аптовы гандаль электронным абсталяваннем.

ЗТАА «Эка-энэрга», ТАА «ХСХ Хімі», ЗТАА «хард тулс», «Ёрк компані» - польскія кампаніі.

ПУТП «Стопіл Санок БР» - вытворца гуматэхнічных вырабаў, Польшча

ТАА «Адкрытыя інвестыцыі» - форэкс-кампанія.

ТАА «БоіпрамСервіс», ТДА «Бульбаш» (Баранавічы), ТАА «КК Практык-Цэнтр», ТАА «АЛС-Інвест», «СГК Трэйд», ТАА «Бел арганіка», ТАА «ПЦЦ Консьюмер Продактс Навігатар» - польскія кампаніі.

Звернем увагу, што тут кампаніі з каранямі ў асноўным у Літве, Латвіі і Польшчы. Аднак ёсць і ўкраінская кампанія. Хунта любіць страляць па сабе. Куды будзе наступны стрэл? Мы ўжо казалі, што самыя эфектыўныя санкцыі ўводзіць супраць сябе сама хунта.

Зычым ёй у гэтым поспеху. Апошнія заявы пра тое, што ніводзін волас не ўпадзе з галавы сумленнага бізнэсу, толькі пацвярджаюць гэта. Каб перамагчы, страйкаваць давядзецца ў тым ліку і прыватным кампаніям. Не можаце страйкаваць - ідзіце ў адпачынак усім офісам. Гэта таксама форма страйку.

Апошнія навіны