Памерла найстарэйшая акторка Купалаўскага тэатра Галіна Арлова
- 21.08.2021, 14:19
Акторка была жонкай знакамітага актора Мікалая Яроменкі-старэйшага і маці не менш вядомага Мікалая Яроменкі-малодшага.
Ва ўзросце 92 гадоў сышла з жыцця народная акторка БССР, лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі БССР Галіна Арлова, паведамляе naviny.online.
Найстарэйшая беларуская акторка, ураджэнка Віцебшчыны на сцэне - з 1948 года, у Купалаўскім тэатры - з 1959 года. У 1991 годзе была прызнаная народнай артысткай БССР, у 1989-м за радыёпастаноўкі «Рыбакова хата» Коласа і «Хамуціўс» Куляшова ўдастоеная Дзяржаўнай прэміяй БССР.
Галіну Арлову праславіла бліскучая гульня ў спектаклях «Зняважаныя і абражаныя», «Брама неўміручасці», «На дне», «Рэвізор», «Страсці па Аўдзею» і іншых.
Акторка была жонкай знакамітага актора Мікалая Яроменкі-старэйшага і маці не менш вядомага Мікалая Яроменкі-малодшага.
Пакуль не вядомыя прычыны і абставіны смерці Галіны Арловай. Пра дату развітання з акторкай абвесцяць пазней.