BE RU EN

Сінепалага адключаюць ад расейскіх схем

  • 21.08.2021, 17:45

«Брат Вова» даў зразумець некалькі рэчаў.

Асобная тэма, якая не абяцае Лукашэнку нічога добрага - гэта пінг-понг з «братам Вовам», піша тэлеграм-канал «Ник и Майк».

У Крамлі падчас сустрэчы з фраў Мэркель (пацешна, што сінепалы стэндапер перакручвае прозвішчы менавіта тых асоб, якіх баіцца) чарговым разам нагадалі пра канстытуцыйную рэформу і рэферэндум. Усяго ў некалькіх словах брат Вова даў зразумець некалькі рэчаў:

- канфлікт у Беларусі носіць ўнутраны характар (лясканне гусеніц NATO не пракаціла);

- канфлікт у Беларусі нікуды не дзеўся (чарговы раз «не перамаглі», а старонка не перагарнулася), што відавочна засмуціць пірата і прастымулюе ўчыненне чарговых памылак.

Артпадрыхтоўка да візіту ў Расею пачалася. Зусім з пустымі рукамі чарговым разам ехаць неяк зусім нязручна. Таму «працягнулі» размяшчэнне двух расейскіх аб'ектаў - у Вілейцы і Ганцавічах. Напраўду гэта спроба прадаць дохлую котку і ў Крамлі гэта таксама выдатна разумеюць. Аб'екты функцыянавалі цэлы год у статусе «Непрадаўжэння» і іх ніхто не закрываў. Дзіўна? Не. Саступкі летась паводле крэдытнай дамовы на будаўніцтва БелАЭС (якая больш «выкл», чым «укл») намаляваліся ж не з паветра. Мы пра гэта ўжо распавядалі.

Між тым, рэальных крокаў падтрымкі ад «брата Вовы» няма. Калегі з «Белорусского порядка» зрабілі добры разбор указа аб скасаванні льгот ПДВ для рээкспарцёра. Гэта крок у бок зняцця сінепалага і яго прыкарытнага кантрабанднага бізнэсу з забеспячэння. «Сашу 7 рублёў" адключаюць ад схематоза. Без ільгот па ПДВ маржа беларускіх кантрабандных лагістаў пачынае імкнуцца да нуля. І схематозы працягнуць сектарамі дрэйфаваць у Расею.

Дарэчы, кветкавы бізнэс, ужо даўно так зрабіў. І нешта Беларусь перастала быць кветкавым раем фактычна раптоўна (падрабязней - тут).

А наўзамен не даюць нічога - нават парты ў Усць-Лузе і Мурманску пакуль выглядаюць міфічнай задумай хоць бы таму, што для забеспячэння абарачальнасці вагонаў іх будзе трэба ў 3-4 разы больш (абарачальнасць для Клайпеды 4-5 дзён, для Мурманска - 14- 18). Каб працаваць бесперапынна, трэба дакупляць вагоны, а ў «Беларуськалія» і без таго ўсё сумна з доступам да сродкаў. У БЧ таксама няма грошай - нават па старых даўгах за ўжо пастаўленыя вагоны і лакаматывы няма чым расплачвацца.

Увогуле, усё тое падобна на тое, што Мурманск - гэта вільготныя мары аднаго аграфюрара і не больш за тое. Чакаем вестак ад Галаватага.

Апошнія навіны