Аперацыя «Спякота»: кібер-партызаны апублікавалі новы зліў гутарак па ўнутранай сувязі МУС
- 21.08.2021, 15:04
Ніхто не сыдзе ад адказнасці.
Беларускія кібер-партызаны працягваюць публікаваць запісы гутарак па ўнутранай сувязі МУС, атрыманыя пасля ўзлому сервераў розных структур рэжыму ў выніку маштабнай аперацыі «Спякота».
Аўдыёзапіс зроблены 8 жніўня 2020 года. У размове ўдзельнічаюць Падвойскі Ігар, намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкама, і Казлоў Віталь, першы намеснік начальніка УУС Мінаблвыканкама.
Лукашэнкаўскія злачынцы абмяркоўваюць, сярод іншага, загад біць жанчыну нагой за гудок у машыне.
«У нашых з вамі сілах гэта змяніць! Рэжым павінен быць знішчаны. Ніхто не сыдзе ад адказнасці», - заявілі кібер-партызаны.