У акупаваным Крыме зладзілі яркі флэшмоб перад Днём незалежнасці Украіны
- 21.08.2021, 15:14
Фота і відэа.
Да 30-й гадавіны незалежнасці Украіны, якая адзначаецца 24 жніўня, у акупаваным Крыме з'явіліся надпісы на сценах, а таксама жоўта-блакітныя шарыкі.
Такім чынам крымчане даюць зразумець, што яны падтрымліваюць Крымскую платформу, якая накіраваная на дэакупацыю паўвострава. Яе саміт запланаваны на 23 жніўня ў Кіеве.
«Апостроф» сабраў у сетцы фота і відэа, на якіх бачныя падобныя графіці і шарыкі па ўсёй тэрыторыі Крыма.
Нагадаем, што ў Адэсе абмеркавалі маючы адбыцца саміт Крымскай платформы, удзел у якім ужо пацвердзілі прадстаўнікі 44-х краін.
Арганізатарам абмеркавання будучага парадку дня саміту і праблем акупаванага Крыма выступіў Міжнародны цэнтр перспектыўных даследаванняў.