Навукоўцы: Да Зямлі нясецца астэроід памерам з хмарачос
- 21.08.2021, 15:21
Сёння ён наблізіцца да планеты на мінімальную адлегласць.
Да Зямлі набліжаецца астэроід 2016 AJ193, які належыць да класа патэнцыйна небяспечных. Ужо сёння, 21 жніўня, ён наблізіцца да планеты на мінімальную адлегласць - амаль 3,4 млн км, вынікае з паведамлення Jet Propulstion Labaratory NASA.
Паведамляецца, што памеры нябеснага цела - ад 400 да 1300 м, астэроід прыкладна як хмарачос, адзначылі ў NASA. Ён ляціць з хуткасцю 26 км/с і найбольш блізка падыдзе да Зямлі а 18:10.
Навукоўцы ўпершыню яго выявілі ў ліпені 2010 года.
Раней, 25 чэрвеня, міма Зямлі праляцеў астэроід з дыяметрам амаль 228 м.