BE RU EN

У Беларусі «флагманы» завінаваціліся ў крэдытах і пазыках амаль на 96 мільярдаў рублёў

  • 21.08.2021, 15:26

Сярод рэгіёнаў лідзіруе Гарадзенская вобласць.

Буйныя і сярэднія прадпрыемствы РБ зрабілі справаздачу пра стан запазычанасцяў у 2021 годзе. У некаторых галінах абавязанні перавышаюць дзясяткі мільярдаў, пішуць banki24.by.

Сумарная запазычанасць прадпрыемстваў складаецца з двух кампанентаў - запазычанасці ў крэдытах і пазыках і крэдыторскай запазычанасці.

Крэдыторка на 1 ліпеня 2021 года склала 66,8 млрд BYN, абавязанні ў крэдытах і пазыках - 95,8 млрд BYN.

Найбольшы аб'ём запазычанасці назапасілі флагманы Менска - 22 млрд BYN.

Сярод абласцей лідзіруе Гарадзенская вобласць з абавязкам у 20,4 млрд BYN.

У іншых рэгіёнах абавязанні ў крэдытах і пазыках склалі наступныя сумы: Берасцейская вобласць - 5,1 мільярда BYN, Віцебская - 8,8 млрд BYN, Гомельская - Br15,6 млрд BYN, Менская - 16,5 мільярдаў BYN, Магілёўская - 7,5 млрд BYN.

Запазычанасць з прапушчанымі тэрмінамі абароту называюць пратэрмінаванай. Пад 1 ліпеня 2021-га аб'ём пратэрміноўкі ў прадпрыемстваў-флагманаў склаў 2,321 млрд BYN.

Па Менску сума пратэрміноўкі ў крэдытах і пазыках на справаздачную дату дасягнула 223 млн BYN.

Па велічыні пратэрміноўкі ў краіне лідзіравалі флагманы Гомельскай вобласці - 664,3 млн BYN.

На Гомельшчыне галоўны аб'ём пратэрмінаванай запазычанасці фармуюць флагманы абласнога цэнтра.

У астатніх абласцях аб'ёмы праблемнай запазычанасці былі такія: Берасцейская - 311,7 млн BYN, Віцебская - 152 млн BYN, Гарадзенская - 68,9 млн BYN, Менская - 575,2 млн BYN, Магілёўская - 325,9 млн BYN.

Больш за дзве траціны абавязанняў у крэдытах і пазыках канцэнтруюць буйныя і сярэднія прадпрыемствы прамысловасці.

На 1 ліпеня іх абавязанні склалі 66,1 млрд BYN. З пачатку 2021 году пазыкі прамыслоўцаў выраслі на 24,7%.

Такі бурны рост звязаны са зменай галоўнага тыпу дзейнасці некаторых арганізацый у сферы будаўніцтва.

Параўнайце: калі ў энэргетыцы ў 2021-м запазычанасць у крэдытах і пазыках вырасла ў 4,1 разы да 17,2 млрд BYN, то ў будаўніцтве яна скарацілася ў 8,6 разы да 1,688 млрд BYN.

У сельскай гаспадарцы запазычанасці флагманаў у крэдытах і пазыках дасягнулі 6,325 млрд BYN, у горназдабыўнай прамысловасці - 3,169 млрд BYN, у апрацоўчай прамысловасці - 45,6 млрд BYN, у аптовым гандлі - 2,969 млрд BYN, у раздробным гандлі - 4,179 млрд BYN, на транспарце - 3,717 млрд BYN, у сектары інфармацыі і сувязі - 1,931 млрд BYN.

Паводле аб'ёмаў пратэрмінаваных крэдытаў і пазык зноў лідзіруе прамысловасць - 1,414 млрд BYN на справаздачную дату. Амаль усе названыя абавязанні сканцэнтраваныя ў апрацоўчых галінах - 1,377 млрд BYN. У сельскай гаспадарцы пратэрміноўка склала 388 млн BYN, у будаўніцтве - 233,6 млн BYN, у гандлі - 61 млн BYN, на транспарце - 20,2 млн BYN.

Апошнія навіны