Анджэліна Джолі зарэгістравалася ў Instagram, каб распавядаць пра жыццё ў Афганістане
- 21.08.2021, 15:30
На момант публікацыі навіны на старонку акторкі падпісалася 5,1 мільёна чалавек.
Амерыканская акторка, пасол добрай волі ААН Анджэліна Джолі стварыла старонку на Instagram, каб падтрымаць жыхароў Афганістана. Пра гэта гаворыцца ў яе першым допісе ў сацсетках 20 жніўня.
«Проста цяпер народ Афганістана страчвае магчымасць свабодна мець зносіны ў сацыяльных сетках і выказваць свае думкі. Таму я прыйшла ў Instagram, каб падзяліцца іх гісторыямі і галасамі людзей ва ўсім свеце, якія змагаюцца за свае асноўныя правы», - патлумачыла яна.
У сваім допісе Джолі апублікавала ліст афганскай дзяўчынкі, у яго тэксце распавядаецца, як змянілася жыццё пасля прыходу талібаў да ўлады.
Між іншым, аўтарка ліста асцерагаецца, што баевікі будуць парушаць правы жанчын, ім забароняць вучыцца і працаваць.
«Некаторыя людзі кажуць, што талібы змяніліся. Але я так не думаю. Яны паказалі сябе ў мінулым. Магчыма, я не змагу наведваць школу, як раней. Як і 20 гадоў таму, у нас адбяруць свабоду і нашы правы», - напісала дзяўчынка.
На момант публікацыі навіны на старонку Джолі ў Instagram падпісалася 5,1 мільёна чалавек.