BE RU EN

Медык патлумачыў, чаму ў некаторых людзей не выпрацоўваюцца антыцелы пасля прышчэпкі

  • 21.08.2021, 15:50

У большасці антыцелы з'яўляюцца праз 21 дзень пасля прышчэпкі ад каранавіруса.

Медык Валерый Андрыенка растлумачыў, калі мае сэнс здаваць аналіз на антыцелы, каб праверыць эфектыўнасць вакцынацыі ад COVID-19, піша kp.by.

Лекар распавёў, што не варта здаваць аналіз на антыцелы адразу ж пасля прышчэпкі ці нават праз некалькі дзён - для іх выпрацоўкі павінен прайсці 21 дзень, а ў некаторых выпадках амаль месяц. Акрамя таго, ёсць людзі, на якіх вакцына не дзейнічае, іх ад трох да сямі працэнтаў.

«Што з гэтым рабіць? Пачакаць іншую вакцыну», - сказаў Валерый Андрыенка.

Медык не выключае магчымасці, што калі на чалавека не ўздзейнічае пэўны прэпарат, то пад уздзеяннем іншага антыцелы ў яго ўсё ж могуць з'явіцца.

Апошнія навіны