Украінскі Днепр выйшаў на мітынг у падтрымку беларусаў
- 21.08.2021, 16:38
Салідарнасць - наша сіла.
У Беларусі і свеце працягваюцца акцыі супраць узурпатара Лукашэнкі і ў падтрымку палітычных вязняў.
У Дняпры беларуская дыяспара правяла мітынг, каб нагадаць пра палітвязняў у Беларусі, піша тэлеграм-канал «Баста!».
Пікетоўцы таксама звярнуліся да ўкраінскіх уладаў у пытанні палягчэння працэдуры легалізацыі і працаўладкавання беларускіх эмігрантаў ва Украіне.