Мэркель назвала свайго магчымага пераемніка на пасадзе канцлера
- 21.08.2021, 17:02
Кіраўніца Нямеччыны выступіла на мітынгу ХДС і ХСС з нагоды пачатку выбарчай кампаніі.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель назвала сваім пераемнікам прэм'ер-міністра Паўночнага Рэйна - Вестфаліі, старшыню Хрысціянска-дэмакратычнага звязу Армін Лашэта. Пра гэта яна паведаміла, выступаючы на мітынгу ХДС і ХСС з нагоды пачатку выбарчай кампаніі, паведамляе Zeit (пераклад - РБК).
Са слоў Мэркель, Лашэт надае першачарговую ўвагу да годнасці людзей, да будаўніцтва мастоў паміж імі. На думку Мэркель, гэтыя якасці вызначаць і сфармуюць яго дзейнасць у якасці канцлера Федэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны.
Ангела Мэркель займае пасаду канцлеркі Нямеччыны з 2005 года. З 2000 да 2018 года яна таксама была старшынёй партыі «Хрысціянска-дэмакратычны саюз», але ў канцы 2018 года сышла з гэтай пасады, аднак засталася канцлеркай. Пасля гэтага яна паведаміла пра намер дапрацаваць канцлерскі тэрмін да канца 2021, а затым сысці з палітыкі.
У Нямеччыне ў верасні пройдуць парламенцкія выбары. Мэркель заяўляла, што не будзе браць у іх удзел.