Медыкі назвалі новыя нечаканыя прыкметы перанесенага каранавіруса
- 21.08.2021, 17:18
Спецыялісты рэкамендуюць звярнуць увагу на стан пазногцяў.
Стан пазногцяў чалавека можа сведчыць пра тое, што ён ужо перанёс COVID-19. Пра гэта паведамляе Mirror (пераклад - kp.by).
Між іншым, пасля перанесенага каранавіруса на пазногцях у пацыента могуць застацца прыкметныя гарызантальныя лініі. Акрамя таго, трэба звяртаць увагу на паглыбленне ў аснове пазногця - гэта яшчэ адна прыкмета перанесенай інфекцыі. Чырвоныя плямы пад пазногцямі, падобныя на паўмесяц, таксама кажуць пра тое, што чалавек перахварэў на COVID-19.
Яшчэ адна прыкмета перанесенага каранавіруса - гэта памаранчавае адценне кончыкаў пазногцяў. Таксама трывожная прыкмета - выпадзенне пазногця.
Кіраўніца Брытанскай асацыяцыі дэрматолагаў Таня Блейкер патлумачыла, што ў чалавека, які заразіўся каранавірусам, пазногці перастаюць расці, таму праз два-тры тыдні на іх з'яўляюцца невялікія паглыбленні.
«Яны бясшкодныя і з часам адрастаюць - часта гэта адбываецца ўсяго за некалькі месяцаў, - дадала спецыялістка.