Талібы забаранілі ў правінцыі Газні музыку і працу жанчын на мясцовым радыё
- 21.08.2021, 19:50
Новае «кіраўніцтва» рэгіёну выдае пастановы.
Радыкальны рух «Талібан», які захапіў уладу ў Афганістане, увёў у цэнтральнай правінцыі Газні забарону на музыку і на працу жанчын на мясцовых радыёстанцыях. Пра гэта паведаміла ў суботу афганскае агенцтва Pajhwok, піша ТАСС;
Паводле яго інфармацыі, адпаведная пастанова была выдадзеная новым кіраўніцтвам рэгіёну, прызначаным талібамі пасля таго, як 12 жніўня яны ўстанавілі кантроль над Газні.