46-гадовы француз зламаў руку легендзе расейскага MMA
- 21.08.2021, 20:47
Бой скончыўся ў другім раундзе.
На спаборніцтвах у змешаных адзінаборствах Bellator 265, якія праходзілі ў Су-Фолсе (штат Паўднёвая Дакота, ЗША) гледачы ўбачылі відовішчны бой, піша «УНІАН».
46-гадовы французскі баец Чэйк Конга не пакінуў шанцаў расейцу Сяргею Харытонаву. 41-гадовы прадстаўнік РФ у другім раундзе трапіў пад задушлівы прыём парыжаніна і капітуляваў на апошняй секундзе пяціхвілінкі.
Як высветлілася пасля - Харытонаў у гэтым баі зламаў руку.
Конга атрымаў 31-ю перамогу ў кар'еры пры 11 паразах і дзвюх нічыіх. Харытонаў ў сваім актыве мае 30 перамог і цяпер ужо 8 паразаў.