Рыхтуецца рэйс для вывазу беларусаў з Афганістана
- 21.08.2021, 20:48
На гэты момант у спісе амбасады 16 чалавек.
Рыхтуецца рэйс для вывазу беларусаў з Афганістана, піша тэлеграм-канал «НЗ Беларусь».
«Я думаю, пытанне з эвакуацыйным рэйсам развяжацца на наступным тыдні. Я вельмі хачу спадзявацца, туды трапяць усе ахвотныя», - сказаў пасол Беларусі ў Таджыкістане і Афганістане Алег Іваноў.
З ягоных слоў, на гэты момант у спісе амбасады знаходзіцца 16 чалавек, якія звярнуліся з просьбай дапамагчы пакінуць Афганістан.