Маскоўскія журналісты выйшлі на пікеты ў абарону прэсы
- 21.08.2021, 21:11
Пратэстоўцы падтрымалі «замежных агентаў».
У Маскве каля будынка ФСБ Расеі на Лубянцы ў суботу ўвечары прайшла серыя адзіночных пікетаў у падтрымку СМІ, якіх мінюст РФ унёс у рэестр "замежных агентаў". Некалькіх журналістаў затрымалі. Акцыя адбылася пасля таго, як рэестр у пятніцу папоўнілі тэлеканал "Дождь" і праект "Важные истории", паведамляе ВВС.
Да месца пікетаў да вечара прыбылі блізу дзясятка паліцэйскіх і дзясяткі журналістаў: частка - як удзельнікі акцыі, частка - як рэпарцёры.
Першага пікетоўца, журналіста Аляксандра Гарохава з плакатам "Свабодная журналістыка, а не вось гэта вось усё" - паліцэйскія адвялі да аўтазака ў першыя ж хвіліны, папярэдзілі аб магчымым штрафе і адпусцілі.
Сярод пікетоўцаў таксама быў журналіст "Радыё Свабода" Антон Сергіенка з плакатам "Будзе ласкавы "Дождь", вядоўца "Эхо Москвы" Ірына Баблаян з лозунгам "Самі вы замежныя агенты", супрацоўніца "Дождя" Ганна Немзер без плаката у талстоўцы з надпісам "Ці дачакаемся" , рэдактарка сацсетак "Важных историй" Юлія Краснікава з плакатам "Важныя гісторыі самі сябе не раскажуць", галоўны рэдактар студыі подкаст "Либо, либо" Андрэй Барзенка.
Пазней паліцыянты затрымалі журналістку The Bell Юлію Старасціну і заснавальніка подкаста "Норм" Дар'ю Чаркудзінаву, спаслаўшыся на тое, што паміж пікетчыцамі было менш за 50 метраў.
Таксама ў аўтазак адвялі журналістку "Дождя" Ксенію Міронаву. Яна - нявеста былога спецкара "Коммерсанта" і "Известий" Івана Сафронава, якога абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе.
Паліцыянты затрымалі і былую журналістку "Проекта" (арганізацыя прызнана ў Расеі непажаданай) Сафію Гройсман (яна ўнесена ў рэестр СМІ-замежных агентаў), журналіста Андрэя Бабіцкага, галоўрэда відэапраекту ROMB Андрэя Кавалёва, рэдактарку "Такіх дел" Ларысу Жукаву.
Кавалёў сказаў а восьмай гадзіне вечара, што ім пакуль не паведамляюць, куды іх адвязуць: аўтобус з затрыманымі стаіць каля Лубянкі.
Усяго да 19:40 затрымалі дзевяць чалавек. Па звестках выдання "АУС Інфа", затрыманых павезлі ў аддзяленне паліцыі Мяшчанскага раёну.
Среди пикетчиков была кандидат в депутаты Госдумы по 198-му округу, бывший политтехнолог Фонда эффективной политики Марина Литвинович. Она стояла с плакатом "Снова путч". Ее данные, как и остальных пикетчиков, переписали полицейские.
Как пополнялся список иноагентов
Сярод пікетоўцаў была кандыдатка ў дэпутаты Дзярждумы з 198-й акругі, былы паліттэхнолаг Фонду эфектыўнай палітыкі Марына Літвіновіч. Яна стаяла з плакатам "Зноў путч". Яе звесткі, як і астатніх пікетоўцаў, перапісалі паліцыянты.
Як папаўняўся спіс замежных агентаў
20 жніўня Мінюст абвясціў "замежнымі агентамі" тэлеканал "Дождь" і выданне "Важныя истории". У спіс персанальна патрапілі галоўрэд "Важных историй" Раман Анін, а таксама журналісты Раман Шлейнаў, Алеся Марахоўская, Ірына Далініна, Дзмітрый Велікоўскі, Алеся Шмагун і Сцяпан Пятроў.
23 ліпеня Мінюст уключыў у спіс СМІ-замежных агентаў латвійскую кампанію The Insider SIA - адміністратара сайта выдання The Insider.
У рэестр СМІ-замежных агентаў 27 ліпеня трапілі пяцёра журналістаў, у тым ліку былыя супрацоўнікі "Проекта" (яго ў сярэдзіне ліпеня прызналі непажаданай арганізацыяй), - Міхаіл Рубін, Соф'я Гройсман, Ілля Раждзественскі, Юлія Апухціна і Аляксей Пастэрнак.
"Медузу" прызналі "замежным агентам". За што і як гэта адаб'ецца на выданні
15 ліпеня Мінюст уключыў у рэестр СМІ-замежных агентаў восем журналістаў, у тым ліку заснавальніка "Праекта" Рамана Баданіна, экс-журналістаў выдання Пятра Маняхіна, Марыю Жалязнова, Юлію Лук'янаву, Вольгу Чуракова, а таксама Максіма Глікіна і Юлію Яраш з "Открытые медия" і Лізавету Маетную з "Радио Свободы", якое раней было таксама прызнана замежным агентам.
У траўні замежным агентам прызналі выданне VTimes, якое заснавалі пасля змены кіраўніцтва выхадцы з "Известий". Да яго ў рэестр трапілі "Медуза" і "Першае антыкарупцыйнае СМІ".
СМІ-замежныя агенты паводле закону абавязаныя зарэгістраваць у Расеі юрыдычную асобу, падаваць у мінюст падрабязную фінансавую справаздачнасць, звесткі аб персанальным складзе кіраўніцтва і аўдытарскіх праверках. Матэрыялы такіх СМІ павінны распаўсюджвацца ў Расеі з адпаведнай маркіроўкай. З-за гэтага статусу выданні страцілі рэкламадаўцаў: VTimes вымушана было зачыніцца, а "Медуза" - скараціць заробкі супрацоўнікаў.