BE RU EN

«Не прыступлю да працы, пакуль не будуць ліквідаваныя ўсе парушэнні»

  • 21.08.2021, 21:40

Беларусы востра рэагуюць на паведамленні аб НЗ падчас працы.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст чытача:

- Чытаючы пра трагічны выпадак на Менскім трактарным заводзе (МТЗ), дзе загінуў малады хлопец у кавальскім цэху, пра няшчасны выпадак 19 жніўня ў Пухавіцкім раёне, дзе пры пагрузцы бярвення на прычэп загінуў 23-гадовы хлопец, я ўжо ведаю, што скажу свайму майстру у панядзелак.

Пакуль ён не ліквідуе ўсе парушэнні тэхнікі бяспекі (ТБ), я да працы не прыступлю. Думаю, што кожны ведае, дзе ў цэху ёсць грубыя парушэнні ТБ і што толькі шанцаванне пакуль ратуе ад няшчаснага выпадку.

Бараніце свае правы на бяспечную працу, скажыце начальніку цвёрдае «не». Хай гэта пакуль не страйк, але так скажам трэніроўка будзе добрая. А там псіхалагічна даспеем да больш смелых крокаў.

Апошнія навіны