Расеі прарочылі наплыў тэрарыстаў праз дзеянні талібаў
- 22.08.2021, 20:07
Пра гэта заявіў кіраўнік Звязу ветэранаў Афганістана, ураджэнец Беларусі Франц Клінцэвіч.
Кіраўнік Звязу ветэранаў Афганістана Франц Клінцэвіч прадказаў наплыў тэрарыстаў у Расею - прычынай стануць дзеянні прадстаўнікоў руху «Талібан».
Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Говорит Москва»
«Канчатковая мэта - знайсці спосаб пачаць распрацоўваць глабальныя матэрыяльныя сродкі і багацце, якія захоўваюцца ў землях Афганістана, і стварыць вельмі сур'ёзныя няўстойлівыя рэвалюцыйныя працэсы на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Да новага года мы ўсё гэта пабачым», - сказаў спікер і назваў «Талібан» зброяй у чужых руках.