Сёння ўночы беларусы змогуць назіраць асаблівую поўню
- 22.08.2021, 20:32
Беларусы змогуць назіраць так званы Блакітны Месяц.
Метэорная плынь Персеіды - самы яркі зарапад лета. У сярэдзіне жніўня, калі ён найбольш інтэнсіўны, бывае да 100-150 знічак за гадзіну. Але да 24 жніўня гэты плынь вычарпаецца. Так што засталося дзве ночы, каб палюбавацца зарападам і загадаць жаданне, калі ў яго ажыццяўленне моцна верыць, піша kp.by.
Назіраць за зоркамі лепш за ўсё за горадам, дзе неба цямнейшае, прыкладна з 11 гадзін вечара. Пасля паўночы плынь становіцца больш інтэнсіўнай, дасягаючы піка а чацвёртай гадзтне раніцы.
Напраўду, як вядома, падаюць не зоркі, а метэоры.
- Іх плынь штогод з'яўляецца з боку сузор'я Персея калі Зямля праходзіць праз шлейф пылавых часціц, выпушчаных каметай Свіфта-Тутля, - растлумачыў настаўнік астраноміі Аляксандр Штур. - Пік метэорнай плыні прайшоў - ён прыпадае на 12-13 жніўня. Але і цяпер пры добрых варунках можна ўбачыць шмат знічак. Ні бінокль, ні тэлескоп для гэтага не патрэбныя, бо метэарыты-знічкі добра бачныя і так. Перашкодзіць назіранню могуць толькі хмары.
А астролагі звяртаюць увагу на тое, што сёння, 22 жніўня, незвычайнае поўня - так званы Блакітны Месяц, калі таксама можна загадваць жаданні, пазбаўляцца ад непатрэбных рэчаў і пачынаць новыя справы.