У дзіцячым летніку ў Віцебскай вобласці 13 дзяцей заразіліся каранавірусам
- 22.08.2021, 21:02
Дзеці захварэлі на каранавірус у дзіцячым летніку «Про100р».
13 дзяцей захварэлі на каранавірус у дзіцячым аздараўленчым летніку «Про100р», які размяшчаецца на базе ДАЛ«Вясёлка» ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці, піша «Смартпресс».
«Цяпер усе дзеці, у якіх дыягнаставаны каранавірус, знаходзяцца ў асобным корпусе. Усе адчуваюць сябе нармальна. На шчасце, дзеці лёгка пераносяць гэты вірус, а ўсе педагогі у нас прышчэпленыя. Для дзяцей арганізавана асобнае харчаванне, асобная праграма», - расказаў выданню сузаснавальнік цэнтра «100 балаў» Дзмітрый Рыжыкаў.
Першы выпадак, са слоў Рыжыкава, дыягнаставаны 19 жніўня і, хутчэй за ўсё, быў завозным.
Цяпер у летніку ўзмоцненыя меры прафілактыкі: забароненыя ўсе кантакты з бацькамі, скарочаныя актыўнасці ў памяшканні. Уведзены маскавы рэжым для педагогаў, усе паверхні апрацоўваюцца.
«Учора была камісія абласной СЭС, якая праверыла стан дзяцей, захаванне ўсіх санітарна-эпідэміялагічных нормаў. Мы працягваем працаваць. Бацькі могуць забраць дзяцей, але нямногія зрабілі гэта, бо дзеці хочуць застацца ў летніку - у нас падрыхтавана вельмі насычаная і цікавая праграма», - адзначыў Рыжыкаў.