BE RU EN

На мяжы Беларусі больш за тысячу фур чакаюць на ўезд у Літву і Польшчу

  • 22.08.2021, 21:54

Чарга расце з учорашняга вечара.

Яшчэ з раніцы на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта была інфармацыя аб велізарнай чарзе з фур, якія чакаюць перасячэння межаў з Літвой, Польшчай і Латвіяй.

Больш за тысячу аўто сабралася яшчэ напярэдадні вечарам. Сёння, 22 жніўня, мяркуючы з апошняй абноўленай інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, сітуацыя змянілася не нашмат.

Больш за ўсё аўто застаецца на прапускных пунктах Каменны Лог і Прывалка - там чакаюць на ўезд у Літву больш за 650 фур.

І гэта яшчэ не рэкорд цяперашняга лета. Месяц таму на мяжы Беларусі і Еўразвязу сабралася блізу 1900 фур. І ў той раз самая вялікая колькасць велікагрузаў была на беларуска-літоўскай мяжы.

Апошнія навіны