Як моцна баставаў Беларускі металургічны завод
- 23.08.2021, 20:55
У жніўні 2020 года многія буйныя прамысловыя гіганты трэсла.
Абураныя спачатку несумленнымі выбарамі, працоўныя выйшлі на вуліцы і да прахадных. Арганізаваліся страйкамы і незалежныя прафзвязы. Падобная сітуацыя была і на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне.
Praca-by.info апублікавала хроніку завадскога бунту:
9-11 жніўня шмат хто з працаўнікоў БМЗ выйшлі ў цэнтр горада на знак пратэсту супраць чарговай фальсіфікацыі Лукашэнкі.
14 жніўня на заводзе - хваляванні, працоўныя выклікаюць на дыван кіраўніцтва БМЗ, горада і вобласці. Іх супакойваюць, абяцаюць «разабрацца», прапануюць развязаць праблемы «законным шляхам» - гэта значыць сабраць 2/3 подпісаў спісачнага складу працаўнікоў завода за страйк.
«Ніякага руху з боку начальства не было. Таму мы зноў выйшлі мітынгаваць», - кажа былы працаўнік заводу Павел Магідаў.
Раніцай 17 жніўня працоўныя сабраліся ля прахадной. Затым пайшлі па цэхах з крыкамі: «Страйк» і «Далучайся!». Была спыненая праца ўсіх трох сталеплавільных печаў. Начальства зноў супакойвала працоўных, абяцала, што ніхто не будзе пакараны.
Увечары 17 жніўня жыхары Жлобіна выйшлі на масавы мітынг каля Палаца культуры металургаў. Начальнік мясцовай міліцыі спрабаваў пераканаць людзей, што нікога не збівалі. Але на прыступкі выходзілі людзі і паказвалі свае пабоі. Начальнік міліцыі паабяцаў адпусціць усіх затрыманых. Затрыманых адпусцілі.
У кастрычніку каля дваццаці работнікаў БМЗ у індывідуальным парадку абвясцілі аб далучэнні да страйку.