Былы міністр сувязі Афганістана працуе дастаўшчыкам піцы ў Нямеччыне
- 23.08.2021, 21:18
Ва ўрадзе Афганістана ён адказваў за развіццё сеціва мабільнай сувязі для сельскага насельніцтва.
Экс-міністр сувязі і інфармацыйных тэхналогій Афганістана Саед Ахмад шат Саадат цяпер працуе кур'ерам у Нямеччыне, паведамляе партал EHA News (пераклад - zn.ua).
Саадат працуе ў службе дастаўкі Lieferando і развозіць піцу на ровары ў Лейпцыгу. Выданне Leipziger Volkszeitung піша, што з 2018 года быў афганскім міністрам пры прэзідэнце Ашраф Гані.
Летась Саадат не пагадзіўся перадаваць фінансаванне Мінсувязі на карысць дзяржаўнай стратэгіі для барацьбы з талібамі і быў вымушаны сысці ў адстаўку. Пасля гэтага ён пераехаў у Нямеччыну.