BE RU EN

У Беларусі падаражэюць цыгарэты

  • 26.08.2021, 21:39

Кошты павысяцца з 1 верасня.

У Міністэрстве падаткаў і збораў расказалі, што ў Беларусі з 1 верасня 2021 года падаражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў. Інфармацыя пра гэта была апублікаваная на сайце МАРГ.

– «Тытунь-інвест» падымае на 10 капеек кошты некаторых відаў цыгарэтаў: Winston, Sobranie, Monte Carlo, Camel. Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» на 10 капеек падвышае кошты Pall Mall, Kent, Vogue, Rothmans, – праінфармавалі ў МАРГ.

Ва ўстанове дадалі, што «Інтэр Табака» падымае з 1 верасня кошты на 6 капеек на Dove Menthol Superslims, на 9 капеек – на Dove Compact Gold, Dove Gold Compact, на 12 капеек – Dove Gold Superslims, Dove Platinum Superslims, Dove Silver Superslims, на 13 капеек – на Dove Compact Platinum, Dove Platinum Compact, Dove Platinum King Size Edition, Dove Silver King Size Edition.

– Пры гэтым цыгарэты марак Dove Gold Medium Edition, Dove Menthol Slim, Dove Platinum Medium Edition, Dove Silver Medium Edition стануць таннейшыя на 5 капеек, Dove Gold Slim, Dove Platinum Slim, Dove Silver Slim – на 2 капейкі. На 5–7 капеек стануць таннейшыя цыгарэты Red Bor Red з серый Compact і Medium Size. На астатнія цыгарэты Red Bor кошты вырастуць на 1–6 капеек, – пракаментавалі ў МАРГ.

Ва ўстанове адзначылі, якія з цыгарэтаў, што ўвозяцца кампаніяй «Беларусьгандаль», падаражэюць на 10 капеек. У іх ліку Vogue, Dunhill, Pall Mall Nano Blue, Richmond, Aroma Rich, Kiss, Rothmans Mix 3 in 1.

Апошнія навіны