Амерыканская PepsiCo пабудуе ў польскім сяле завод для вытворчасці чыпсаў
- 26.08.2021, 21:51
Канцэрн плануе інвеставаць амаль 75 мільёнаў еўраў.
Паводле словаў прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага, размяшчэнне найбуйнейшага прадпрыемства канцэрна ў Польшчы сведчыць пра давер амерыканскіх інвестараў Варшаве, і гэта таксама можа заахвоціць іншыя буйныя кампаніі інвеставаць у польскі рынак, паведамляе «Радыё Польшча».
Закладанне краевугольнага каменя пад сучасны завод PepsiCo, які вырабляе чыпсы Frito LayPAP / Maciej Kulczyński
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ўзяў удзел у адкрыцці будаўніцтва вытворчага прадпрыемства PepsiCo ў сяле Свентэ каля Сьрода-Слёнскай. Паводле ягоных словаў, размяшчэнне найбуйнейшага прадпрыемства канцэрна ў Польшчы сведчыць пра давер амерыканскіх інвестараў Варшаве, і гэта таксама можа заахвоціць іншыя буйныя кампаніі інвеставаць у польскі рынак.
Кіраўнік ураду дадаў, што польскія вытворцы прадуктаў харчавання таксама атрымаюць выгоду ад з'яўлення прадпрыемства PepsiCo.
«Я хацеў бы падкрэсліць, што мясцовыя фермеры таксама атрымаюць выгоду ў гэтым выпадку. Яны змогуць прадаваць сваю прадукцыю прадпрыемству, якое будуецца непадалёк ад Сьрода-Слёнскай у Ніжнесілезскім ваяводстве. Гэта добрая навіна для польскіх фермераў, вытворцаў, субпадраднікаў», – сказаў кіраўнік ураду.
На заводзе ў сяле Свентэ будуць вырабляцца чыпсы. Канцэрн плануе інвеставаць больш за 340 мільёнаў злотых (амаль 75 мільёнаў еўраў), а будаўніцтва павінна быць закончанае да канца наступнага года. Тады ж пачнецца падбор персаналу.
Кампанія PepsiCo ўвайшла на польскі рынак у 1991 года. На прадпрыемствах кампаніі працуе больш за 3 тысячы чалавек.