Беларускія хакеісты нанеслі кантрольны ўдар па Таракану
- 29.08.2021, 20:58
Хакеісты пралятаюць міма Алімпіяды.
У вызначальным матчы за тар на Алімпіяду ў Пекін каманда Славакіі нанесла паразу камандзе Беларусі з лікам 2:1.
Беларуская каманда не можа трапіць на Алімпійскія гульні ўжо 12 гадоў.
СЛАВАКІЯ - БЕЛАРУСЬ - 2:1 (1:0, 0:1, 1:0)
БЕЛАРУСЬ: Тэйлор (Кульбакоў); Сапега - Бэйлен (А), Камароў - Стась (А) - Шаранговіч (К); Лісавец - Салаўёў, Прынс - Парэ - Плат; Гатавец - Калячонак, Буйніцкі - Пратас - Кадола; Корабаў - Яроменка, Паўловіч - Усаў - Дзямкоў.
СЛАВАКІЯ: Конрад (Рыбар); Марынчын - Яраш, Юрча - Грывік - Цэгларык; Чэрашняк - Гернат, Лантошы - Ружычка - Поспішыл; Грман - Княжко, Данэ - Студзеніч - Гудачэк; Немец - Дзялога, Грыгер - Раман - Слафкоўскі.
Шайбы: 1:0 - Цегларык (Грывік, 4,38 - бол.). 1: 1 - Шаранговіч (21.07). 2: 1 - Гудачэк (Чэрэшняк, 57.43, П.У.).
ГРУПА D: Славакія - 9 балаў (3 матчы), Беларусь - 3 (3), Аўстрыя - 3 (3), Польшча - 3 (3).