BE RU EN

Эрдаган заявіў пра знішчальнік, які паступіў на ўзбраенне, ён знішчае расейскія «Панцыры»,

  • 29.08.2021, 21:12

На ўзбраенне ў турэцкае войска паступіў беспілотнік Akinci.

На ўзбраенне ў турэцкае войска паступіў найноўшы беспілотны лятальны апарат (БПЛА) Akinci. Пра гэта падчас трансляцыі на Twitter-старонцы заявіў прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган.

«Гэта яшчэ адзін сімвал нашай незалежнасці. Турцыя стала трэцяй вядучай краінай, якая мае такія тэхналогіі. Мы поўныя рашучасці зрабіць Турцыю лідарам у сферы тэхналогій беспілотнага знішчальніка», - распавёў ён.

У красавіку турэцкая кампанія Roketsan апублікавала ў Twitter рэкламны ролік, у якім высокадакладны малагабарытны боепрыпас з лазернай галоўкай саманавядзення падвышанай далёкасці MAM-T знішчае зенітны ракетна-гарматны комплекс (ЗРГК), які нагадвае «Панцыр» расейскай вытворчасці.

Апошнія навіны