BE RU EN

У Петрыкаўскім раёне два тыдні тушылі тарфяны пажар

  • 9.08.2021, 21:47

Фатаграфіі з тушэння тарфянікаў нагадвалі іншапланетныя пейзажы.

Пажар у Петрыкаўскім раёне, які пачаўся больш за два тыдні таму, нарэшце патушаны, паведамілі ў МНС. Нагадаем, каля вёскі Бобрык загарэлася ржышча ў полі, а потым праз гэта пачалі гарэць тарфяныя паклады. Агульная плошча тарфянога пажару склала амаль 100 гектараў.

Тушылі пажар з 25 ліпеня. Для барацьбы з агнём ратавальнікі ўжывалі нават «лятаючую карову» - так называюць Мі-26, самы вялікі гелікаптэр у свеце. Ён скідаў на падпаленыя тарфянішчы тоны вады. Фатаграфіі з тушэння тарфянікаў нагадвалі іншапланетныя пейзажы.

Чаму загарэўся торф, невядома. Можа быць, нехта кінуў недакурак ці парушыў правілы пажарнай бяспекі пры правядзенні ўборачных работ, а можа, у поле адбылося самазагаранне праз спякоту і засуху. Але вядома, што пажар у Петрыкаўскім раёне - самы буйны з 386 тарфяных пажараў, якія адбыліся ў Гомельскай вобласці за апошнія пяць гадоў.

Апошнія навіны