Чэмпіён свету ў стральбе выпадкова застрэліўся на паляванні
- 10.01.2022, 21:35
Яму было 19 год.
У Італіі шматразовы чэмпіён у стэндавай стральбе сярод юніёраў Крысціян Гілі праз неасцярожнасць стрэліў у сябе на паляванні і памёр. Яму было 19 гадоў, піша Daily Mail.
Спартовец з сябрамі паляваў у лесе ў Таскане. Ён нагнуўся, каб падабраць стрэляныя гільзы і выпадкова стрэліў сабе ў жывот.
Гілі экстранна шпіталізавалі. Яму зрабілі аперацыю і паспрабавалі спыніць унутраны крывацёк. Аднак дактары не змаглі выратаваць хлопца.